Navum Trakhtenberg

Intro Belarusian and Soviet architect
A.K.A. Nahum E. Trachtenberg, Naum Trakhtenberg
Was Architect
From Russia
Type Engineering
Gender male
Birth 4 January 1910, Bakhmach, Ukraine
Death 16 October 1977, Minsk, Belarus (aged 67 years)
Star sign Capricorn

Навум Яфімавіч Трахтэнберг (4 студзеня 1910, Бахмач Чарнігаўскай губерні Расія, Канатопскі павет, Чарнігаўская губерня, Расія — 16 кастрычніка 1977, Мінск, БССР) — беларускі і савецкі архітэктар.

Біяграфія

Навум Яфімавіч Трахтэнберг з 1924 года жыў у Адэсе, дзе спачатку скончыў будаўнічую прафшколу, а з 1928 па 1932 год вучыўся на архітэктурным факультэце Адэскага інстытута выяўленчых мастацтваў (з 1930 г. — Інстытут інжынераў грамадзянскага і камунальнага будаўніцтва). Яго настаўнікамі былі М. В. Замечак і В. Д. Зейлігер. У кастрычніку 1934 пераехаў у Мінск. У 1953—1956 гадах узначальваў Майстэрню Генплана ў інстытуце «Мінскпраект», адначасова ў 1954—1976 гадах выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1968 г. за архітэктуру цэнтральнай магістралі Мінска (Ленінскага праекта) М. Я. Трахтэнбергу была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.

Выбраныя праекты

Генпланы Бабруйска (1935-1936) і Магілёва (1937—1939, разам з М. Андросавым) Праект дэталёвай планіроўкі Мінска (1937-1939) Генплан аднаўлення і развіцця Мінска (1946; карэкціроўкі — 1952, 1958-1959), сумесна з У. А. Каралём і С. Б. Спяранскім) Генплан развіцця Мінска (1965) Праект дэталёвай планіроўкі і забудовы часткі Ленінскага праспекта ў Мінску (1952), сумесна Г. В. Сысравым, С. С. Мусінскім і інш.) Генпланы Бабруйска (1949) і Мазыра (1953) Праект забудовы цэнтральнай часткі Віцебска (1950) Схема планіроўкі прыгараднай зоны Мінска (1959-64) Праект планіроўкі зоны адпачынку ў раёне Заслаўскага вадасховішча (1968).

Зноскі

↑ Чарняўская Т.I. — Архiтэктура Магiлёва, 1973. стар. 63

Літаратура

Трахтэнберг Навум Яфімавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі

Біяграфія Трахтэнберга Н. Е. Артыкул пра Трахтэнберга на сайце Беларускага Саюза Архітэктараў

Read More

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *